КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

15 верасня 1997 года памёр слонімскі паэт і грамадскі дзеяч Рудольф Пастухоў.

Пастухоў Рудольф Аляксеевіч нарадзіўся ў 1936 годзе. Рос і выхоўваўся ў ГУЛАГу. Там пачаў пісаць вершы. 3 1960 года друкаваўся ў перыядычным друку Расіі і Казахстана. У сваім жыцці яму прыйшлося працаваць на лесапавале, у каменным кар’еры, на будоўлі таёжных ляжнёвак, быўповарам, цесляром, сувязістам, электрыкам, мастацкім кіраўніком Дома культуры. Вершы Рудольфа Пастухова друкаваліся ў часопісах «Неман», «Крыніца», «Дзень паэзіі», «Полымя», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у абласных і раённых газетах. Пісаў на рускай мове. У Слонім прыехаў у 1970 годзе і застаўся назаўсёды.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика