Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах 25 гадоў

Урачысты сход з нагоды 25-годдзя адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах адбыўся ў актавай зале духоўнай установы 2 кастрычніка.

Адкрыў урачыстасць і шчыра павітаў усіх гасцей архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый. Шчырыя словы ў адрас семінарыі сказаў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел.

З дакладам выступіў на юбілеі ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка.

Падчас урачыстасцей адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве Мінскай духоўнай семінарыі з Інстытутам тэалогіі Белдзяржуніверсітэта.

Да юбілею семінарыі была таксама адкрыта фотавыстава, якая распавядае пра ўвесь гістарычны шлях Мінскай духоўнай семінарыі.

Міхась Акулка

Фота аўтара

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика