Мінскія мастакі ў Слоніме (Відэа)

З 1990-х гг. беларускія мастакі пачалі актыўна вандраваць па свеце. А вось родную краіну яны яшчэ не вельмі добра ведаюць. Таму і пачалі наладжваць розныя творчыя падарожжы па Беларусі.

Напрыканцы верасня ў выставачнай зале краязнаўчага музея імя І. Стаброўскага адбылося адкрыццё выставы аб’яднання мінскіх мастакоў «Абуджэнне».

Мінскія мастакі Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка, якія ўпершыню наведалі горад Слонім, не ўтрымаліся, каб не падзяліцца сваімі першымі ўражаннямі і развагамі, падчас замалёвак гарадского цэнтра. Роль аператара і арганізатара жывой дыскусіі ўзяў на сябе іх калега, жывапісец і педагог з горада Узда Андрэй Лычкоўскі.

Думаецца, што такія вандроўкі па розных беларускіх мясцінах і шчырыя прафесійныя развагі пра ўбачаннае маюць свой пазнавальны сэнс і будуць працягвацца. Будзем даследваць і пазнаваць нашу Радзіму разам!, — зазначыў прафесар-мастацтвазнаўца Беларускай акадэмііі мастацтваў, сябра саюза мастакоў Яўген Шунейка.

Фота: gs.by

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика