Адбыўся трэнінг для грамадскіх актывістаў

У Слоніме прайшоў чарговы трэнінг для грамадскіх актывістаў з розных месцаў Гродзенскай вобласці. Навучанне праводзіў Слонімскі  грамадзянскі цэнтр у межах кампаніі “Устойлівае супрацоўніцтва для ўзмацнення актыўнага развіцця.”

Навучанне прайшло больш за дваццаць чалавек. Удзельнікі трэнінгу актыўна вызначалі тыя ці іншыя праблемы, якія існуюць у іхніх населенных пунктах, прапаноўвалі ідэі і шляхі па іх вырашэнню сумесна з мясцовымі ўладамі. Потым гэтыя ідэі абмяркоўваліся іншымі удзельнікамі, якія задавалі пытанні і выказвалі свае меркаванні. Трэнеры ў сваю чаргу ўносілі свае карэктывы і папраўкі. Ідэі даводзіліся, як кажуць “да розуму”.

Пасля навучання актывісты паспрабуюць ажыццявіць свае невялікія праекты па месцы жыхарства. Надалей плануецца правядзенне шэрагу трэнінгаў, канферэнцый і круглых сталоў з мэтай актывізацыі грамадскага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні. Для ўдзелу будуць запрашацца неабыякавыя грамадзяне з розных гарадоў і вёсак Гродзенскай вобласці.

Іван Шэга

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика