КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

3 лістапада 1890 года ў Слоніме нарадзіўся беларускі і рускі славіст, літаратуразнавец, педагог і перакладчык Канстанцін Пушкарэвіч. Памёр з голаду ў Ленінградзе ў 1942 годзе.

Канстанцін Пушкарэвіч удзельнік дарэвалюцыйнага гуртка, які збіраўся на кватэры мовазнаўца Б. Эпімаха-Шыпілы у Санкт-Пецярбургу. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага універсітэта (1917). З 1919 г. выкладаў у Томскім універсітэце, з 1925 г. у ЛГУ. Доктар філалагічных навук (1940). З 1941 г. — прафесар, загадчык кафедры. Супрацоўнік Інстытута этнаграфіі АН СССР.

Пасля смерці Б. Эпімаха-Шыпілы захоўваў яго асабісты архіў, які пасля смерці Пушкарэвіча трапіў да Лукаша Бэндэ, а пасля смерці апошняга ў Дзяржаўны архіў БССР у 1963 г. У Пецярбургскім філіяле архіва Расійскай Акадэміі навук захоўваецца архіў К. Пушкарэвіча (ф. 792, 84 адз. зах., 1929—1941).

Аўтар прац па літаратуры, гісторыі, мовах і культуры славянскіх народаў. Пераклаў на рускую аповесць Змітрака Бядулі «Салавей» і зборнік апавяданняў Цішкі Гартнага «Трэскі на хвалях».

3 лістапада 1937 году на Салавецкіх астравах расстраляны дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, актывіст БСДГ з Чамяроў Максім Бурсевіч.

Бурсевіч Максім (1890-1937), дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. З 1926 г. у складзе ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У 1931 г. у выніку абмену палітвязнямі пераехаў у Менск. Арыштаваны ў 1933 г. па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра», прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, замененай 10 гадамі папраўча-працоўных лагераў. У 1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика