Калона каля Слонімскага тэатра

Каля будынку Слонімскага драматычнага тэатра ў пятніцу, 14 лістапада, з’явілася прыгожая мармуровая калона. На калоне напісаны тэкст: “З нагоды адкрыцця будынку тэатра”. Калону ўстанавілі каля ўваходу ў тэатр і яна гарманічна ўпісалася ў архітэктуру горада.

Калону для тэатра зрабілі, устанавілі і падаравалі супрацоўнікі мясцовай фірмы “Гранві”. Найперш парупіўся яе дырэктар Уладзімір Вількіцкі, які не першы раз для роднага горада робіць падарункі. Дарэчы, дзякуючы яму і мясцоваму скульптару Леаніду Богдану сёлета на адной са сцен тэатра адкрылася мемарыяльная шыльда, прысвечаная былому старосце слонімскаму Міхалу Казіміру Агінскаму. І вось новы падарунак.

Міхась Акулка

Фота аўтара.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика