Нядаўна ў Слоніме адбыўся “круглы стол” сяброў грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль”. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні наконт паляпшэння абслугоўвання насельніцтва горада і раёна грамадскім транспартам.
Сябры грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” падрыхтавалі калектыўны зварот у Слонімскі райвыканкам, Слонімскі аўтапарк № 3, Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь з прапановамі, якія яны сабралі сярод слонімцаў па паляпшэнню руху грамадскага транспарту па горадзе Слоніме.
У бліжэйшыя дні прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” пачнуць збор подпісаў сярод слонімцаў.