
У суботу, 22 лістапада, адбыліся гульні заключнага (трыццатага) туру нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу сярод каманд першай лігі.
У гэты дзень футбольны клуб “Слонім” гуляў на сваім полі з камандай “Смаргонь”.
Гульня завяршылася ў нічыю з лікам 0:0.
Футбольны сезон 2014 году ФК “Слонім” завяршыў з 30 ачкамі і заняў перадапошняе месца ў турнірнай табліцы.