Юбілейная вечарына Мікалая Лішыка

На сцэне Слонімскага драматычнага тэатра адбыўся творчы юбілейны вечар дырэктара тэатра Мікалая Лішыка, які амаль 14 гадоў узначальвае калектыў тэатра.

Мікалай Лішык піша музыку, шмат гадоў на сцэне выконвае эстрадныя песні, займаецца музычным афармленнем спектакляў.

Калектыў тэатра падрыхтаваў для юбіляра вясёлы капуснік, а Мікалай Лішык у сваю чаргу аддзячыў усім эстрадным выкананнем песен беларускіх і савецкіх кампазітараў.

Павіншаваць з 60-годдзем юбіляры прыйшлі работнікі культуры, творчая інтэлігенцыя раёна, сваякі і сябры.

Міхась Акулка

Фота аўтара.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика