Бібліятэцы імя Якуба Коласа – 70 гадоў

Слонімская цэнтральная раённая бібліятэка імя Якуба Коласа адзначыла 70-гадовы юбілей.

Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася ў літаратурна-музычнай гасцёўні бібліятэкі. Яе адкрыла дырэктар Слонімскай бібліятэчнай сістэмы Ларыса Рэпінская.

З юбілем бібліятэкі слонімцаў павіншавала ўнучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч, якая прэзентавала сваю кнігу “І бачу пройдзеныя далі…”. Госця распавядала пра свайго знакамітага дзеда і пра сваю кнігу, дзе надрукаваны лісты Якуба Коласа і Марыі Дзмітраўны да старэйшага сына Данілы Міцкевіча, лісты і допісы Данілы Міцкевіча, пісьмы іншых асоб, дарчыя надпісы Д.К.Міцкевічу.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

З юбілеем бібліятэкі шчыра віншавалі пісьменнік і гісторык Сяргей Чыгрын, паэтка Ірына Войтка, вядомы беларускі бард Зміцер Бартосік, спевакі са Слоніма, ветэраны бібліятэчнай справы, а таксама  супрацоўнікі Гродзенскай абласной бібліятэкі і чытачы.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Падчас свята былі наладжаны і працавалі фотавыстава “Сучасная бібліятэка: асобы і падзеі”, кніжныя выставы ”Літаратурная палітра”, “Скарбы кніжных паліц”, выстава карцін-вышыванак Валянціны Бондар, працаваў паэтычны аўдыёзоркапад на словы слонімскіх паэтаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Міхась Акулка.

Фота аўтара.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика