Прэзентацыя кніг польскага прафесара ў Слоніме

У інтэрнаце Слонімскага медыцынскага каледжа, былым кляштары бенедзіктынак, адбылася сустрэча з польскім прафесарам Марыяй Каламайскай-Саед – даследчыцай храмавай архітэктуры.

Марыя Каламайская-Саед ужо шмат гадоў займаецца вывучэннем каталіцкіх храмаў і кляштараў Беларусі. Яна аўтарка грунтоўных даследаванняў па гісторыі старажытных касцёлаў у Гродне, Мсцібаве, Гнезна, Песках, Зэльве, Слоніме, Свіслачы, манаграфіі, прысвечанай Вострай Браме ў Вільні.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Падчас сустрэчы польскі прафесар прэзентавала ў Слоніме 3 і 4 тамы выдання «Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa nowogrodzkiego» прысвечаных 4 слонімскім храмам і 11 касцёлам былога Слонімскага павета.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Спадарыня Марыя распавяла прысутным, як яна працавала над гэтымі тамамі, выказала падзяку тым, хто ёй дапамагаў у Слоніме. У сваю чаргу слонімскі літаратар і гісторык Сяргей Чыгрын выказаў падзяку пане прафесару за ўвагу да слонімскай гісторыі, за вялікія манаграфіі, прысвечаныя слонімскім касцёлам і кляштарам, за тое, што даследчыца адкрыла шмат новых архіўных дакументаў, якія раскрываюць некаторыя таямніцы старадаўніх святыняў Слонімшчыны.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Міхась Акулка

Фота аўтара.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика