
У Слоніме адбыўся Гродзенскі абласны семінар па пытаннях захавання гістарычных культурных каштоўнасцях Гродзенскай вобласці. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі ідэалагічных упраўленняў райвыканкамаў вобласці.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі Слоніма, а таксама прынялі ўдзел у афіцыйным адкрыцці каля будынку Слонімскага драматычнага тэатра мармуровай калоны з тэкстам: “З нагоды адкрыцця будынку тэатра”. Калону ўстанавілі каля ўваходу ў тэатр і яна гарманічна ўпісалася ў архітэктуру горада.
Калону для тэатра зрабілі, устанавілі і падаравалі супрацоўнікі мясцовай фірмы “Гранві”. Найперш парупіўся яе дырэктар Уладзімір Вількіцкі, які не першы раз для роднага горада робіць падарункі.
Міхась Акулка.
Фота аўтара.