КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

17 снежня 1849 года ў Альбярціне нарадзіўся мецэнат і калекцыянер Зыгмунт Пуслоўскі.

Зыгмунт  Пуслоўскі паходзіў з заможнай шляхецкай сям’і, сын Уладзіслава  і  ўнук  Войцеха Пуслоўскіх. Атрымаў  у  спадчыну  ад  бацькі  вялікія маёнткі. Быў калекцыянерам мастацкіх твораў.

Атрымаў у хатніх умовах еўрапейскую адукацыю і выхаванне. У сваіх палацах у Кракаве і Чаркове збіраў з канца 1880-х гадоў вялікую калекцыю (рукапісныя кнігі, старадрукі, габэлены, парча, мініятуры, жывапіс, графіка). Творы скупляў і замаўляў. Ян Матэйка выканаў для яго тры партрэты. Зборы часткова ўвайшлі ў музей Кракаўскага ўніверсітэту.

Памёр у Альбярціне.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика