Слонімскія дэмакратычныя сілы падвялі вынікі года

У апошнія дні адыходзячага году, прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правялі сход, на якім падвялі вынікі сваёй дзейнасці за 2014 год.

Сябра аргкамітэту па стварэнню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Іван Бядко распавёў прысутным пра тое, што ўдалося зрабіць грамадскім актывістам ў адыходзячым годзе. Найперш, гэта палітычныя акцыі, грамадскія ініцыятывы, розныя кампаніі ў межах горада і раёна, культурныя мерапрыемствы.

У прыватнасці, спадар Бядко адзначыў, што ў верасні ў Слоніме была створана грамадская ініцыятыва “Народны кантроль” для вырашэння мясцовых праблемаў. Сярод слонімцаў былі сабраны сотні подпісаў і перададзены ў Слонімскі райвыканкам па паляпшэнню руху гарадскога транспарту, па добраўпарадкаванню дзіцячых пляцовак, рамонту жыллёвых будынкаў, у падтрымку кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю і тытуню» і г.д.

03

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл дапамагалі адстойваць свае правы вахцёрам інтэрнатаў ЖРЭА, якіх планавалі скараціць, работнікам камвольна-прадзільнай фабрыкі, якім недаплацілі заробак, працоўным вытворчага ўчастку “Слонім”, які ўваходзіць у ААТ “Шчучынскі масласырзавод”.

Сябры згуртавання на працягу года правялі шэраг акцый па добраўпарадкаванню магіл і помнікаў знакамітых людзей Слонімшчыны, а таксама па іх ушанаванню.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Падчас сходу сябры згуртавання абмяркавалі планы дзейнасці на 2015 год.

На сходзе было вырашана стварыць у Слоніме мясцовы грамадскі магістрат, куды будуць уваходзіць сябры згуртавання, іншыя слонімцы, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика