У Жыровічах Віталь Антонік атрымаў ордэн

9 студзеня ў Жыровіцкім манастыры мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел павіншаваў  вядомага на Слонімшчыне протаіерэя Віталя Антоніка з яго 80-годдзем з дня нараджэння і з 40-годдзем выкладчыцкай дзейнасці ў духоўных школах, а таксама ўручыў протаіерэю ордэн Еўфрасінні Полацкай.

Протаіерэй Віталь Антонік нарадзіўся ў вёсцы Плаўскія на Слонімшчыне. Скончыў у свой час Мінскую духоўную семінарыю, Ленінградскую духоўную акадэмію і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ён з’яўляецца кандыдатам багаслоўя, прафесарам. Выкладае некалькі дысцыплін у Мінскіх духоўных семінарыі і акадэміі ў Жыровічах. Выступае ў друку з артыкуламі па гісторыі Сынковіцкага храма, Мінскай духоўнай семінарыі, аб адносінах каталіцкай і праваслаўнай царквы.

Міхась Акулка

Фота аўтара.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика