КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

15 студзеня 1968 года ў Слоніме памёр заснавальнік Слонімскага раённага краязнаўчага музея, археолаг і краязнавец Язэп Стаброўскі. Пахаваны на могілках у вёсцы Орлавічы.

Іосіф (Язэп) Іосіфавіч Стаброўскі — вучоны археолаг і краязнавец. Член-карэспандэнт Віленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага таварыства і Яраслаўскага археалагічнага таварыства. Удзельнік Першай сусветнай вайны, палкоўнік.

У 1889 годзе скончыў Полацкі кадэцкі корпус, у 1891 г. Аляксандраўскае ваеннае вучылішча. З канца 19 ст. займаўся гісторыяй і археалогіяй Беларусі, праводзіў раскопкі, збіраў калекцыі кніг і археалагічных знаходак. У пачатку 20 ст. скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут і археалагічныя курсы пры Саратаўскім універсітэце. З 1918 года ў Чырвонай Арміі. У 1921 годзе вярнуўся на радзіму. Займаўся вывучэннем гісторыі Гродзеншчыны і Слонімшчыны. Калекцыя гістарычных і археалагічных матэрыялаў, сабраная І. І. Стаброўскім была пакладзена ў аснову Слонімскага краязнаўчага музея, у якім ён працаваў дырэктарам і хавальнікам фондаў. Шэраг рэчаў, сабраных Язэпам Стаброўскім, былі перададзены ў іншыя музеі.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика