Дарослым – “Самазабойца”, дзецям – павук…

Галоўны рэжысёр Слонімскага драматычнага тэатра Васіль Сявец распачаў сцэнічную працу адразу над двумя спектаклямі. Для дарослых гледачоў пачаліся рэпетыцыі  спектакляпа п’есе рускага драматурга Мікалая Эрдмана “Самазабойца”, якая пры жыцці драматурга была забаронена і нідзе ў СССР не ставілася. Гэта п’еса  перш за ўсё аб адносінах улады і чалавека, а таксама аб свабодзе асобы.

Другі спектакль, над якім адначасова працуе рэжысёр, будзе прысвечаны дзецям. Гэта спектакль па п’есе беларускага драматурга Генадзя Аўласенкі “Як павука з луга праганялі”. Прэм’еры гэтых двух спектакляў плануюцца сёлетняй вясною.

Міхась Акулка.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика