Краязнаўчая канферэнцыя адбылася ў СШ № 4

У Слонімскай сярэдняй школе № 4 адбылася турыстычна-краязнаўчая канферэнцыя “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”. У ёй прынялі ўдзел вучні і настаўнікі гэтай школы. А тыдзень назад у сш № 4 прайшла і алімпіяда па краязнаўству сярод вучняў 5-9 класаў. А таксама і фотавыстава з розных краязнаўчых маршрутаў.

Да канферэнцыя жыхарка Слоніма Ніна Анішчык арганізавала ў школе спецыяльную выставу экспанатаў Другой сусветнай вайны “Маўклівыя сведкі даўніны” са сваёй праватнай калекцыі.

Падчас канферэнцыя школьнікі і настаўнікі распавядалі пра тыя мяціны Беларусі, дзе ім удалося летась пабываць. Аказалася, што часцей за ўсё слонімскія юныя краязнаўцы наведвалі Мінск, Мір, Косава, Полацк, Сынковічы, Пружаны. Пра гэта яны і распавядалі цікава прысутным, а лепшыя краязнаўцы былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі.

Міхась Акулка.

Фота аўтара.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика