Выданне пра ахову здароўя

Слонімская інфармацыйна-кансультацыйная ўстанова “Шэгамедкансульт” выпусціла брашуру, прысвечаную стану беларускай сістэмы аховы здароўя. Яна называецца “Рэформа сістэмы аховы здароўя – заклад рэалізацыі правоў пацыентаў і працаўнікоў медыцынскіх устаноў”. З выдання чытачы даведаюцца пра недахопы ў працы сістэмы аховы здароўя ў Беларусі і пра шляхі паляпшэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.

Доктар Іван Шэга, які з’яўляецца кіраўніком установы “Шыгамедкансульт”, сказаў, што ў нас сёння вельмі мала магчымасцей, а ў прадстаўнікоў улады і медыцынскай адміністрацыі жадання, каб пачаць шчырую размову пра стан сучаснай медыцыны, каб разам спачатку абмеркаваць, а потым паспрабаваць знайсці найлепшыя варыянты для рэфармавання беларускай медыцыны. “Але нягледзячы на гэта, –  сказаў Іван Шэга, – трэба нешта рабіць у гэтым накірунку, рабіць нам, і мы ўжо пачалі такую працу. Паколькі кожны грамадзянін з’яўляецца патанцыяльным пацыентам, то і стан аховы здароўя закранае кожнага з нас, таму лічу вельмі важным пры рэфармаванні сістэмы аховы здароўя не ствараць умоў для парушэння правоў не толькі медыкаў, але і іх пацыентаў”.

Сапраўды, у выданні прадстаўлена напрацаваная інфармацыйна-кансультацыйнай установай “Шэгамедкансульт” канцэпцыя рэформы аховы здароўя ў Беларусі. Тут чытачы знойдуць і матэрыялы пра міфы і рэальнасць беларускай аховы здароўя, даведаюцца наколькі сучасная і эфектыўная наша ахова здароўя, як нам рэфармаваць ахову здароўя, якую сістэму аховы здароўя абраць і шэраг іншых пытанняў і адказаў па беларускай медыцыне можна знайсці ў слонімскім выданні.

Міхась Акулка

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика