Мастак з Альбярціна

29 студзеня у Народным музеі імя А.С.Жукоўскага адбылося пасяджэнне гуртка “Гістарычнае краязнаўства”.

На пасяджэнне запрасілі Казіміра Станіслававіча Кулеша, мастака з Альбярціна. Вучні краязнаўчага гуртка прадэманстравалі прэзентацыю, якая пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з жыццёвым шляхам і творчасцю таленавітага мастака. Казімір Станіслававіч прывёз з сабой эцюднік і некалькі выкананых мастацкіх твораў. Гуртоўцы мелі магчымасць ўбачыць сапраўдныя палотна майстра.

Перад гуртоўцамі былі прадстаўлены карціны сельскага і гарадскога жывапісу. У час сустрэчы мастак адказаў на шматлікія пытанні вучняў.

Асаблівае ўражанне выклікаў майстар-клас мастака. Гуртоўцы з захапленнем назіралі за чароўнымі дзеяннямі госця на эцюдніку. На іх вачах праходзіў працэс нараджэння карціны. Усе былі зачараваны работай мастака і яго творам. У завяршэнні сустрэчы быў зроблены фотаздымак на памяць.

В. Радзішэўская педагог дадатковай адукацыі ДУА “СРЦДЮТ”

2

1

6

5

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика