Скачаць кнігу М.Канановіча “КОЛА АДЗІНОТЫ”

                                                    “Кола адзіноты” Міколы Канановіча

   Назва кнігі “Кола адзіноты”, па словах аўтара, настолькі ўмоўная, наколькі ў пэўным сэнсе ўмоўнай можна лічыць і саму гэтую кнігу. Паколькі кнігі ў звычайным разуменні няма.
   Пад умоўнай, віртуальнай вокладкай тут сабрана лепшыя, на думку аўтара, празаічныя творы, напісаныя ў 90-х гадах мінулага стагоддзя і ў першае 10-годдзе двухтысячных гадоў. Усе яны ў свой час друкаваліся ў літаратурных часопісах, у рэспубліканскіх газетах, ці ў мясцовай “Газеце Слонімскай”, дзе да сёння працуе аўтар.
  Кніга складаецца з трох частак. У першую частку ўвайшлі апавяданні, у другую — імпрэсіі і абразкі, трэцяя частка змяшчае журналісцкія нарысы і рэпартажы, напісаныя з натуры на Слонімшчыне, у чарнобыльскай зоне адсялення Беларусі і ў шведскім Кальмары.
   Пошук сябе, сваёй ідэнтычнасці і свайго месца на роднай зямлі і ў свеце —асноўны змест большасці тэкстаў “Кола адзіноты”. Гэта якраз тое, што кожны чалавек, як і кожны народ, мусіць рабіць сам.

                     Скачаць тэкст кнігі “Кола адзіноты” у PDF  фармаце

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика