Свінагадоўчыя комплексы з’явяцца на Слонімшчыне

На тэрыторыі Слонімскага раёна ў бліжэйшы час будзе пабудавана два свінагадоўчых комплексы на 55 тысяч галоў свіней кожны – разам 110 тысяч. Пра гэта на днях вялася размова ў Гродзенскім аблвыканкаме, дзе старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі і прадстаўнікі беларуска-дацкай фірмы “БелДан” падпісалі сумеснае пагадненне аб будаўніцтве комплексаў на тэрыторыі Слонімскага раёна.

Свінагадоўчыя комплексы будуць пабудаваныя на тэрыторыі Новадзявяткавіцкага сельгаспрадпрыемства. На будаўніцтва аб’ектаў садзейнічаюць і слонімскія будаўнічыя, а таксама дарожныя арганізацыі. Яго праект каштуе 30 мільёнаў еўра. Падаткі ад дзейнасці суб’екта гаспадарання будуць паступаць у бюджэт Слонімскага раёна.

Міхась Акулка

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика