
У Слонімскім Цэнтры культуры ў суботу, 7 лютага, адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 50-годдзю Слонімскай гімназіі № 1. На ўрачыстасць прыехалі выпускнікі гімназіі розных гадоў, а таксама былыя настаўнікі.
Слонімская гімназія № 1 сёння – гэта адзіная ўстанова на Слонімшчыне, куды імкнуцца і настаўнікі, і вучні. Гэта ўстанова, парог якой пераступаюць толькі пасля конкурснага адбору.
За 50 гадоў са сцен гімназіі выйшлі 2151 выпускнік, з іх – 250 медалістаў. 1100 выпускнікоў гімназіі сталі кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, 400 – настаўнікамі, 62 – прысвяцілі сябе навуцы. 31 год навучальнай установай кіраваў Вадзім Сяргейчык, які цяпер жыве ў Гародні. 81-гадовы былы дырэктар Вадзім Міхайлавіч падчас урачыстасці сказаў, каб мы ўсе бераглі здароўе, а берагчы яго трэба яшчэ са школы.
Шмат было ў юбілейны вечар гімназіі светлых і шчырых успамінаў пра сённяшні калектыў гімназіі, пра гімназістаў, выпускнікоў і пра добрыя справы гэтай навучальнай установы.
Міхась Акулка
Фота аўтара.