
У рэдакцыі “Газеты Слонімскай” 13 лютага адбылася сустрэча слонімцаў са старшынёй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолям Лябедзькам і ганаровым старшынёй АГП і экс-старшынёй Нацыянальнага банка Беларусі прафесарам Станіславам Багданкевічам.
Госці з Мінска вялі гутарку пра стан беларускай эканомікі, пра карупцыю, якая сёння існуе ў Беларусі і як неабходна ўсім нам з ёю змагацца. Станіслаў Багданкевіч больш спыніўся на фінансавых праблемах Беларусі, на дэвальвацыі, якая набірае сілы, а таксама адказаў на пытанні слонімцаў.
Анатоль Лябедзька вёў сур’ёзную гутарку пра палітыку, пра будучыя прэзідэнцкія выбары, а таксама прэзентваваў і падараваў усім прысутным сваю кнігу “108 дзён і начэй у засценках КДБ”.
Міхась Акулка
Фота аўтара.