Вянкі і кветкі – слонімскім афганцам

14 лютага на вуліцы Пушкіна ў Слоніме каля помніка слонімскім юнакам, якія загінулі ў Афганістане, адбыўся вялікі мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Мітынг адкрыў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, які сказаў, што ў Афганістане загінулі 6 слонімскіх юнакоў, якім летась быў пастаўлены помнік у Слоніме. Цяпер на Слонімшчыне пражываюць 249 воінаў-афганцаў.

Да помніка слонімцам, якія загінулі ў Афганістане, усклалі кветкі і вянкі, а таксама ўшанавалі загінулых хвілінай маўчання.

Пасля мітынгу адбыўся канцэрт для сямей воінаў-інтэрнацыяналістаў у Слонімскім драмтэатры.

Міхась Акулка.

Фота аўтара.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика