Дзень абаронцаў Айчыны з медалямі і выставай

У Слонімскім Цэнтры культуры і адпачынку адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.

Перад пачаткам мерапрыемства ў файе Цэнтры культуры слонімскі калекцыянер Міхаіл Харчанка пазнаёміў усіх удзельнікаў святочнасці са сваёй выставай ваеннай формы. А потым пачалося само мерапрыемства.

Са сцэны Цэнтра культуры гучалі віншаванні ў адрас вайскоўцаў і ветэранаў Другой сусветнай вайны, якім старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскмі ўручыў медалі “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945”.

Усіх удзельнікаў свята шчыра віталі песнямі і танцамі слонімскія артысты.

Міхась Акулка.

Фота аўтара.

IMG_3808

IMG_3585 (1)

IMG_3712

IMG_3753

IMG_3796

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика