21 ЛЮТАГА — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 1999 годзе.

На працягу апошніх год  кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика