
Адной з традыцый кадэцкіх класаў СШ № 9 Слоніма – гэта праводзіць кадэцкія балі. Сёлета такі баль адбыўся ўжо пяты раз.
Спартыўная зала была святочна аформлена ў стылі 19 стагоддзя, а таксама запоўнена юнымі кадэтамі і прыгожымі лэдзі. Белыя шаўковыя, аксамітныя, бархатныя бальныя плацці на плячах юных прыгажунь упрыгожвалі сваёй яркасцю ўсю залу. А маладыя кадэты па-майстэрску дэманстравалі галантныя адносіны да сваіх дамаў. Гэтыя прыгожыя пары цудоўна выконвалі паланэзы, мазуркі, полькі, вальсы. Іх майстэрства вяртала гледачоў у 18-19 стагоддзе, дапамагло адчуць прыгажосць былых свецкіх баляў.
На кадэцкім балі прысутнічалі кіраўніцтва Слонімскай 11 гвардзейскай механізаванай брыгады, настаўнікі Слоніма, бацькі вучняў.
Міхась Акулка.
Фота аўтара.