У Бярдовічах ткалі адзенне на швецкіх кроснах

Пра гэта распавядала жыхарка вёскі Бярдовічы Слонімскага раёна Галіна Захарчук на мерапрыемстве моды ХХ стагоддзя, якое адбылося ў Слонімскім раённым Цэнтры культуры.

Спадарыня Галіна паказала прыгожыя вытканыя ў пачатку ХХ стагоддзя беларускія паясы, а таксама андаракі, наміткі, ручнікі. А яшчэ жанчына распавядала, што многія з іх былі вытканыя на швецкіх кроснах.

Справа ў тым, што падчас Паўночнай вайны, мясцовыя людзі з яе вёскі выратавалі ад смерці швецкага салдата, які ў знак падзякі зрабіў ім з лазы кросны. Гэтыя кросны да другой паловы ХХ стагоддзя зберагаліся ў яе роднай вёсцы. На іх і ткалі жанчыны паясы, ручнікі, адзенне. Шмат што выткана на швецкіх кроснах і паказала Галіна Захарчук слонімцам.

Беларускае нацыянальнае адзенне дэмастравалі на мерапрыемстве таксама школьнікі і моладзь.

Міхась Акулка.

Фота аўтара.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика