
Рэдакцыя “Газеты Слонімскай” атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі за подпісам Ліліі Ананіч.
Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства рэдакцыі газеты “Газета Слонімская” абвінавачваюць у тым, што ў нумарах ад 11 і 18 лютага 2015 года не быў надрукаваны наклад газеты. Такім чынам, як лічыць спадарыня Ананіч, рэдакцыя парушыла артыкул 22 Закона “Аб СМІ”, дзе напісана, што трэба паведамляць наклад у выходных дадзеных. Але па словах галоўнага рэдактара газеты Віктара Валадашчука, наклад газеты заўсёды паведамляецца на першай старонцы выдання, у тым ліку ён быў напісаны і ў тых нумарах, пра якія прыгадвае спадарыня Ананіч.
Нагадаем, што пасля двух папярэжанняў на працягу года выданне ў Беларусі можа быць закрыта.
Міхась Акулка.