Напярэдадні свята Перамогі гурткоўцы Народнага музея імя А.С.Жукоўскага СШ № 4 наведалі Веру Іванаўну Стулевіч у в. Сяргеевічы Азгінавічскага сельсавета. Гэтая жанчына была суседкай па хутары з Васілём Крайнім і хадзіла з ім разам у Мяльканавіцкую школу, разам пасвілі кароў.
Вера Іванаўна падзялілася ўспамінамі пра свайго знакамітага земляка. Расказала пра тое, як Вася апынуўся ў партызанскім атрадзе імя Дзяржынскага, камандзірам якога быў Іван Дабрыян, як у баі з немцамі быў захоплены ў палон гітлераўцамі і паліцаямі.
Яна расказала, што Вася быў вязнем Слонімскай турмы, якая знаходзілася на вул.Савецкай у Слоніме. Над ім здзекаваліся, мучылі, але ён вытрымаў усе катаванні (яго катавалі, змясціўшы ў бочку, усярэдзіне якой быў калючы дрот і вазілі па горадзе, паказваючы, што будзе з кожным партызанам), але ён не здаў таварышаў.
Вера Іванаўна распавядала, што ніхто з землякоў не ведае дзе пахаваны Герой і нікога ўжо з яго сваякоў не засталося ў жывых.
Вучні былі вельмі ўражаны сустрэчай з жывой сведкай ваеннага ліхалецця.
падрыхтавала Валянціна Радзішэўская
Вера Іванаўна распавядае пра свайго знакамітага земляка В.Крайняга.
СВЕДКА ВАЕННАГА ЛІХАЛЕЦЦЯ
Автор: admin 6 мая, 2012