
У Слоніме адбыўся раённы конкурс школьных агітбрыгад. Ён быў прысвечаны прафілактыцы шкодных звычак. У конкурсе прынялі ўдзел 16 агітбрыгад з усіх школ Слонімскага раёна.
Каманды агітбрыгад выступалі супраць наркаманіі, алкаголю, курэння і атлусцення – супраць усяго таго, што шкодзіць здароўю чалавека. Лепшыя каманды агітбрыгад атрымалі ўзнагароды.
Міхась Акулка.
Фота аўтара.