Мікола Канановіч адзначае свой юбілей

13 сакавіка слонімскі паэт, празаік і журналіст, намеснік галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай”  Мікола Канановіч адзначае свой паўвекавы юбілей.  З самай раніцы яго шчыра віншуюць калегі-журналісты, сябры і землякі. 

Мікола Канановіч нарадзіўся на Слонімшчыне ў вёсцы Вострава. Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта вярнуўся ў родны горад. Шэсць гадоў выкладаў  беларускую  мову  і літаратуру ў СШ № 8 г.Слоніма. А з восені 1998 года працуе ў рэдакцыі “Газеты Слонімскай”. З’яўляецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.

04290022

Друкавацца пачаў у пачатку 1990-х гадоў.  Творы яго з’яўляліся ў  літаратурных  часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, “Правінцыя” і іншых перыядычных  выданнях.  Адзін  з  аўтараў  калектыўных  зборнікаў  паэзіі “Квадра”  (1990),  “Анталогія  маладога  верша”  (2001),  “Верш  на  свабоду” (2002),  “Галасы”  (2003, 2005).  Укладальнік  і  рэдактар  зборніка  “Паэтычная Слонімшчына” (2000) і двух выпускаў літаратурнага альманаха “Ад Я да Я” (2001, 2003) падлеткавага клуба “Святліца”, які дзейнічаў у Слоніме пры грамадскім аб’яднанні “Воля да развіцця”.

Gazeta-Slonimskaya-podgotovka-nomera-6

У 2003 годзе ў Мінску свет пабачыў яго першы паэтычны зборнік “І доўжыцца ноч…”, куды ўвайшлі вершы розных гадоў. Гэта вершы-роздумы пра наша няпростае жыццё, а таксама філасофскія радкі пра чалавечыя ўзаемаадносіны і каханне. Напісана яшчэ некалькі кніг вершаў і прозы, якія чакаюць свайго выдаўца.

У адным з вершаў слонімскі паэт пісаў:

Гэта проста – выйсці Млечным Шляхам,

Калі ўсе ўжо сходжаны шляхі,

Адпусціць душу у неба птахам,

На зямлі пажыўшы ад душы.

MINOLTA DIGITAL CAMERA

Дарагі Мікола! Далёка яшчэ не ўсе твае сходжаны шляхі, таму адпускаць душу птахам вельмі рана. Жыві на слонімскай зямлі яшчэ доўга і радуй нас сваімі творчымі знаходкамі і шчырымі вершамі.

153_68 1 (1)

Сяргей Чыгрын.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика