КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

20 сакавіка 1493 года вялікі князь ВКЛ Аляксандр падараваў у спадчыну Жыровічы Аляксандру Солтану.

Паводле падання каля 1470 г. мясцовыя пастухі знайшлі на грушы ікону Багамацеры. На гэтым месцы Солтан пабудаваў драўляную царкву. Пасля пажару 1561 г. Ян Солтан узвеў новую. У 1613 г. уладальнік Жыровіч каштэлян смаленскі Ян Мялешка пабудаваў мураваную царкву. Ен запрасіў сюды базыліян і адкрыў для іх манастыр. Пад час вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў (1648-1654) Жыровічы былі спалены, пацярпелі і будынкі манастыра. Базыліяне ў 1701 г. заснавалі тут свецкую школу. З 1839 г. манастыр знаходзіцца ў распараджэнні праваслаўнай царквы.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика