Увесь лісток прысвечаны архімандрыту Гурыю

Выйшаў з друку чарговы нумар багаслоўска-літаратурна-мастацкага лістка “Жыровіцкая абіцель”, які рэдагуе манах Іаан (Алег Бембель). Увесь нумар выдання прысвечаны 25-годдзю служэнню архімандрыта Гурыя (Апалькі Мікалая) у Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыры.

У 545 –гадовай гісторыі Жыровіцкай абіцелі архіепіскап Гурый з’яўляецца старажылам сярод сваіх папярэднікаў: настаяцеляў і намеснікаў. Вядома толькі, што архімандрыт Мікалай Рэдута настаяцельстваваў каля 30 гадоў у Жыровіцкай абіцелі ў другой палове 19 стагоддзя.

У новым нумары выдання шмат распавядаецца пра жыццё і царкоўную дзейнасць архімандрыта Гурыя, абублікавана серыя яго фотаздымкаў, удзячных слоў святароў пра дзейнасць Гурыя. А манах Іаан нават напісаў і прысвяціў яму свой верш, у якім падкрэслівае, што “праз варожыя віхуры нас вядзе Ўладыка Гурый… чуйна… цвёрда… далікатна, адным словам – на выдатна…”.

listok

Міхась Акулка

 

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика