Слонімскі скульптар мяркуе паставіць помнік Статуту 1588 года

Слонімскі скульптар Леанід Богдан працуе на помнікам Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. У майстэрні скульптара праца ідзе поўным ходам. Па словах Леаніда Богдана, ён мяркуе гэты помнік Статуту ўстанавіць у Слоніме ў цэнтры горада. “На спецыяльным пастаменце будзе ляжаць сам вялікі Статут. На Статуце будзе адціснута рука.

Кожны слонімец ці госць горада зможа падыйсці да гэтага помніка-кніжкі, прачытаць яе і даведацца, што гэта Статут Вялікага Княства Літоўскага, гэта значыць звод законаў нашай дзяржавы, помнік беларускай пісьменнасці, мовы і юрыдычнай думкі, і прыкладзе ў адціснутую руку сваю руку, нібы паклясціся перад Статутам у любові да сваёй Бацькаўшчыны.

Калі праца будзе завершана, Леанід Богдан плануе прапанаваць сваю задумку і помнік Статуту кіраўніцтву Слонімскага райвыканкама.

Міхась Акулка

Фота аўтара.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика