ІІ раённы злёт актывістаў школьных музеяў

24 сакавіка адбыўся ІІ раённы злёт актывістаў школьных музеяў, які праходзіў ў Народным музеі Дзераўноўскай СШ. У злёце прынялі ўдзел актывісты і кіраўнікі школьных музеяў з 15 навучальных устаноў горада і раёна. Мерапрыемства пачалося з пераклічкі прадстаўнікоў усіх музеяў, у якой падавалася інфармацыя аб гісторыі заснавання музея, профілю і фондаў. Удзельнікі злёту абмяняліся памятнымі падарункамі.

KYrdmWq33hc

Прагучалі творчыя справаздачы аб цікавых падзеях на тэму “70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца”. Справаздачу прымалі А.М.Пыркова, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму, М.Я.Маслаў, намеснік начальніка адзела выхаваўчай і сацыяльнай работы, В.С.Радзішэўская і Н.М. Анішчык, педагогі дадатковай адукацыі ДУА “СРЦДЮТ”.

xFHsl6savEM

Удзельнікі злёту прынялі зварот да ўсіх школьнікаў і краязнаўцаў, патрыётаў, да ўсіх, хто неабыякавы да гераічнага мінулага краіны, гісторыі свайго краю. Дэвізам злёту стаў заклік: “Любі і вывучай родны край!”

btqcFz4RLXk

uLFfzlKtuZk

YDZc1uixLaE

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика