КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

1 красавіка 1976 года памёр удзельнік патрыятычнага падполля на Слонімшчыне ў 1946-1947 гадах Іван Тарасюк.

У 1943-1944 вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай сэмінарыі. Пасьля вайны працаваў настаўнікам у школах вёсак Глоўсевічы і Сурынка на Слонімшчыне, затым — на чыгуначнай станцыі ў Слоніме і ў рэдакцыі раённай газэты «Вольная праца».

З канца 1946 кіраваў настаўніцкай групай патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне, якое існавала пад кансьпірацыйным назовам «Чайка». У групу ўваходзілі Ільля Янушкевіч, Міхась Кашэня і іншыя. Па даручэньні Цэнтру Беларускага Вызваленчага Руху пранік у сыстэму органаў МГБ Слонімскага раёну. Ня быў арыштаваны, не была арыштаваная і ўся настаўніцкая група, але ў сувязі з разгромам савецкімі карнымі органамі цэнтральных структур падпольля група перастала дзейнічаць.

Пахаваны на могілках у Слоніме.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика