КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

10 красавіка 1931 года ў Чамярах у сялянскай сям’і нарадзіўся кандыдат філалагічных навук, паэт Іван Чыгрын. Пасля  Чамяроўскай  сямігодкі  вучыўся ў беларускай сярэдняй школе № 1 г.Слоніма, якую скончыў у 1950 годзе.  У  гэтым  годзе  паступіў  на  філфак Белдзяржуніверсітэта. Калі  атрымаў  дыплом  настаўніка,  прыехаў  на радзіму  вучыць дзяцей  роднай  мове  ў  Яварскай  школе  Дзятлаўскага раёна  і  ў Кракоцкай сярэдняй школе на Слонімшчыне.

У  1958  годзе  Іван Чыгрын  стаў  аспірантам  Інстытута мастацтвазнаўства,  этнаграфіі  і фальклору  Акадэміі  навук Беларусі  і з 1961 года да пенсіі працаваў у Інстытуце літаратуры імя  Янкі  Купалы  Акадэміі  навук Беларусі  (цяпер Нацыянальная Акадэмія Навук РБ).

У  1968  годзе  наш  зямляк  абараніў  кандыдацкую дысертацыю на тэму “Станаўленне беларускай прозы  і фальклор. Дакастрычніцкі  перыяд.” Асобнаю  кнігаю  гэтая  праца  пабачыла свет  у  1971  годзе.  У  ёй  Іван Чыгрын  упершыню  ў  беларускім літаратуразнаўстве  прасачыў  працэс станаўлення  беларускай прозы  ў  яе  ўзаемаадносінах  з  мастацкім  вопытам фальклору. У цэнтры  ўвагі  даследчыка  былі  праблемы  ўзаемадзеяння творчых метадаў прафесійнай прозы і прозы народнай, а таксама пытанні кампазіцыі, сюжэта, мовы, стылю.

Аўтар кніжак «Станаўленне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі перыяд» (1971), «Проза «Маладняка»: Дарогамі сцвярджэння» (1985), «Крокі: Проза «Узвышша» (1989). З’яўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), аўтарам асобных раздзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика