Пра лёс Кандрата Лейкі слухалі ў СШ № 3

У Слонімскай СШ № 3 школьнікі і настаўнікі сустрэліся з беларускім літаратарам, гісторыкам, краязнаўцам і журналістам Сяргеем Чыгрыным, які распавёў пра лёс забытага пачынальніка беларускай літаратуры з вёскі Збочна Слонімскага павета Кандрата Лейкі (1860-1921).

Сустрэчу адкрыла бібліятэкар Слонімскай раённай дзіцячай бібліятэкі Таццяна Сявец. Яна пазнаёміла прысутных з творчасцю свайго земляка Сяргея Чыгрына і з яго кнігамі. А Сяргей Чыгрын прэзентаваў кнігу Кандрата Лейкі “Пан Трудоўскі”, якую ён сабраў і выдаў сёлета ў мінскім выдавецтве “Кнігазбор”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Міхась АКУЛКА.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика