Адбыўся Вялікодны канцэрт

У Слонімскім раённым Цэнтры культуры і адпачынку адбыўся Вялікодны канцэрт. Яго падрыхтавалі выхавальнікі нядзельнай школы Слонімскага прыходу ў гонар іконы Божай Маці “Спаручніца грэшных”.

Юныя артысты парадавалі гледачоў песнапеннямі, Вялікоднымі інсцэніроўкамі і танцавальнымі нумарамі.

На Вялікоднае свята да юных артыстаў і гледачоў завітаў архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, якога сустрэлі Вялікоднымі пірагамі. Архіепіскап Гурый павіншаваў усіх праваслаўных вернікаў з Вялікдзенем і паглядзеў канцэртную праграму.

Пасля Вялікоднага канцэрту для яго ўдзельнікаў і дзяцей у глядзельнай зале быў накрыты салодкі святочны стол і арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ганна Сай

Фота аўтара.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика