Кіроўца аўтобуса ў Слоніме праіграў суд журналістцы

У судзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся суд, на якім разглядалася зыскавая заява кіроўцы рэйсавага аўтобуса г. Слоніма да журналісткі недзяржаўнай “Газеты Слонімскай” Таццяны Плахетка. Суд Слонімскага раёна не задаволіў зыскавую заяву кіроўцы рэйсавага аўтобуса г. Слоніма і вінаватай журналістку не прызнаў.

Справа ў тым, што журналістка напісала артыкул і апублікавала яго на старонках газеты, дзе апісвала сітуацыю з удзелам сваёй 7-гадовай дачкі: дзяўчынка ехала ў аўтобусе без бацькоў і не змагла выйсці на патрэбным прыпынку ля школы, бо кіроўца на ім не спыніўся.

Кіроўца падаў у суд зыскавую заяву, каб суд абавязаў “Газету Слонімскую” абвергнуць звесткі пра тое, што ў салоне аўтобуса знаходзілася дзіця, «бо гэтая абставіна нічым не пацвярджаецца». Таксама ён дамагаўся, каб журналістка прынесла яму прабачэнні, выплаціла кампенсацыю маральных стратаў у памеры 5 мільёнаў рублёў і пакрыла судовыя выдаткі (дзяржаўная пошліна ў памеры 540 тысяч рублёў).

У выніку суд не прызнаў журналістку вінаватай.

Ганна САЙ

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика