КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

27 красавіка 1947 года памёр беларускі паэт Валянцін Таўлай, пражываў з бацькамі ў вёсцы Рудаўка Слонімскага раёну . Навучаўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, з якой у 1925 годзе быў выключаны, бо адмовіўся пісацца палякам. У 1927 паступіў у 3 клас Віленскай беларускай гімназіі. У лютым 1928 выключаны з навучальнай ўстановы за ўдзел у вучнёўскім страйку. Пад паліцэйскім канвоем выпраўлены да бацькоў на вёску. Супрацоўнічаў з беларускім камуністычным рухам.

Друкавацца пачаў ў 1928 ў заходнебеларускай прэсе. Тады ж на шапірографе выдаў паэму «Непераможная», якая была прысвечана разгромленай Грамадзе.

28 жніўня 1929 арыштаваны польскімі ўладамі за стварэнне камсамольскай групоўкі ў вёсцы. Утрымліваўся ў Слонімскай і Гарадзенскай вязніцах. Асуджаны на 6 месяцаў зняволення ўмоўна, як непаўнагадовы. Пракурор абскардзіў рашэнне, і Віленскі суд прысудзіў Таўлая да 2 гадоў турмы. Валянцін Таўлай не з’явіўся на суд (выпушчаны з вязніцы на час перагляду справы). У кастрычніку 1930 нелегальна перапраўлены ў БССР.

З 1930 па 1932 працаваў у газеце «Звязда», навучаўся на вечаровым газетным аддзяленні літфаку БДУ.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР ня быў арыштаваны, як большасць сябраў Грамады, таму што супрацоўнічаў са спецгрупай НКГБ «Буравеснік».

Пахаваны на вайсковых могілках у Мінску.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика