Запрашаем ушанаваць памяць вялікага слонімца Алега Лойкі

1 траўня — дзень нараджэння славутага слонімца, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, былога дэкана філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Алега Лойкі (1931–2008).

Штогод у гэты дзень слонімцы ўскладваюць кветкі на яго магіле на слонімскіх могілках і прыгадваюць шаноўнага земляка.

Запрашаем слонімцаў 1 траўня разам прыгадаць Алега Антонавіча. Пачатак у 10 гадзін на могілках на вуліцы Чырвоных партызан.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика