АДПАЧЫНАК НА ВЫХОДНЫХ

Дзе можна добра адпачыць на кароткія выходныя дні ў Беларусі? Некаторыя слонімцы мараць пра Нарач, Свіцязь і іншыя мясціны. Мы прапануем свой неаднаразова выпрабаваны маршрут – возера Гаць, якое знаходзіцца недалёка ад  Слоніма ў Баранавіцкім раёне. Гэты вадаём сапраўдная жамчужына нашага краю. З усіх бакоў возера акружана сасновымі лясамі, якія славяцца багатым ураджаем ягад і грыбоў. У возеры водзіцца самая разнастайная рыба: карп, карась, шчупак, лешч і іншыя віды. На ўзбярэжжы знаходзіцца шмат баз адпачынку, дзе працуюць пункты пракату лодак і катамаранаў. На галоўнай дамбе знаходзіцца невялікая ГРЭС, якая забяспечвае электраэнергіяй бліз ляжачыя вёскі.

Хто з вас яшчэ не адкрыў для сябе такія прыгожыя мясціны адпачынку, шчыра раім хутчэй гэта зрабіць.

Сям’я Радзішэўскіх

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика