“Слонімскі сшытак” паэта з Балашыхі

Ігар Бурсевіч – былы вайсковы інжынер. Родам ён з вёскі Чамяры што на Слонімшчыне. Скончыў у свой час Камянец-Падольскае вышэйшае ваенна-інжынернае каманднае вучылішча і Ваенную акадэмію тылу і транспарту з кваліфікацыяй ваеннага інжынера шляхоў зносін. Служыў у розных кутках Расіі, дзе і застаўся жыць у горадзе Балашыха Маскоўскай вобласці. Але ніколі не забываў роднай мовы. У вольны час пісаў і піша вершы, займаецца перакладамі на родную мову рускіх і польскіх паэтаў. На Бацькаўшчыне выдаў некалькі кніг паэзіі.

bur

А нядаўна ў Мінску пабачыў свет аднатомнік Ігара Бурсевіча “Слонімскі сшытак”, куды ўвайшлі вершы пра Беларусь, пра Слонімшчыну, а таксама пераклады. Амаль увесь наклад аўтар забраў у Падмаскоўе. “Няхай сваякі, сябры і проста знаёмыя вучацца чытаць па-беларуску”, – сказаў Ігар Бурсевіч.

Ганна САЙ.

Фота аўтара.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика