
У сераду, 13 траўня, у Музеі баявой славы Слонімскай 11-й механізаванай брыгады пабывалі святары Слонімскага благачыння Вадзім Пятліцкі і Генадзь Логін, а таксама семінарысты Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. Светары асвяцілі Музей баявой славы, уручылі падарункі музею, а айцец Генадзь Логін падараваў музею манетку 1941 года. У сваю чаргу, вайсковец Міхась Харчанка ўручыў святару Генадзю Логіну медаль “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.1941-1945” за дапамогу ў патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Айцец Генадзь, дарэчы які заўсёды выступае па-беларуску, шчыра падзякаваў ўсім і пажадаў міру над Беларуссю.
Ганна САЙ.
Фота аўтара.