
Мастак са Слоніма Андрэй Сідараў даўно задумаў серыю сваіх карцін, якую назваў “Партрэты бутэлек”. Мастак ужо стварыў каля 20 карцін з бутэлькамі. Гэта творы, напісаныя алоўкам, акрылам і алеем.
Па словах мастака, бутэлькі, як жывыя істоты, вельмі розныя і яны па-рознаму перадаюць настрой тым, хто іх трымае ў руках, пазірае на іх, ці налівае ў іх нейкую вадкасць. “Асабліва розныя бачацца бутэлькі тады, калі іх малюе мастак”, — прызнаўся нашаму карэспандэнту Андрэй Сідараў. З “Партрэтамі бутэлек” слонімскага мастака ёсць мажлівасць пазнаёміцца і чытачам нашага сайта.
Ганна САЙ.