Слонімца хочуць пакараць за антыалкагольныя плакаты

Некалькі дзён участковы міліцыянер Слонімскага РАУС Аляксандр Худзьё наведваў кватэру слонімскага каардынатара аргкамітэту БХД Івана Бедкі, каб уручыць яму позву ў міліцыю. Спачатку 26 траўня, потым выправіў позву на 28 траўня, але застаць слонімца дома ён не мог.

І толькі ў чацвер, 4 чэрвеня, Іван Бедка асабіста сустрэўся з міліцыянерам. Падчас гутаркі з участковым, Іван Бедка даведаўся, што ён будзе пакараны за тое, што на трох аўтобусных прыпынках развесіў плакаты «Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”.

1433429108_p6040962-1

 Гэтым самым Іван Бедка парушыў правілы добраўпарадкавання горада. Папярэдзіць пра гэта Івана Бядко ўчастковаму загадаў намеснік начальніка Слонімскага РАУС падпалкоўнік Вадзім Шчурскі.

P5170011

P5170006

P5170010

Крыніца: http://www.racyja.com/

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика