Слонімцы ўшануюць Міхала Валовіча

У нядзелю, 14 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбудзецца ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.

Ушанаванне пачнецца ў 11 гадзін каля мемарыяльнага знаку Міхала Валовіча, які знаходзіцца на вясковых могілках.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Гістарычная даведка: Міхал Валовіч (18.06.1806. – 02.08.1833.) сын памешчыка Казіміра Валовіча, нарадзіўся ў маёнтку Парэчча Слонімскага павета. Быў актыўным ўдзельнікам антырасійскага паўстання 1830 –1831г.г. на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы, у якім прадстаўляў Слонімшчыну. Пасля падаўлення паўстання, у 1833 годзе ўзначаліў на Слонімшчыне антыцарскі сялянскі бунт, быў схоплены карнікамі і павешаны ў Гродна 2 верасня 1833г.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика